БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, якія беларускія выканаўцы былі самымі папулярнымі ў 2025 годзе на «Яндэкс Музыка»

7.12.2025 / 14:34

Nashaniva.com

Сэрвіс «Яндекс Музыка» падвёў вынікі 2025 года і назваў самых папулярных артыстаў з Беларусі. Рэйтынгі былі сфарміраваныя на аснове пераваг мільёна падпісчыкаў «Яндекс Плюса» ў Беларусі і 43,9 мільёна слухачоў у іншых краінах.

Артыстамі года стала рэп-трыа: Ягор Юніцкі (uniqe), Арцём Шылавец (ARTEM SHILOVETS) і Мікіта Карабыка (nkeeei). Іх хіты, такія як «Толпы кричат» і асабліва леташні «Гламур», вывелі музыкаў на новы ўзровень. Сімвалічна, што падвядзенне вынікаў супала з прэм'ерай іх новага альбома.

Артысткай года названая ўраджэнка Мінска Кацярына Чэпік (CHEPIKK). Папулярнасць ёй прынесла песня «Со мной так нельзя», а за апошні год яе пазіцыі ўмацаваліся новымі сінгламі.

Фрэшменам года стаў Андрэй Кацікаў, выпускнік прэстыжнага Бостанскага каледжа Берклі. Яго хіты, якія спалучаюць фанк і соўл, хутка набіраюць папулярнасць, і эксперты лічаць яго адным з самых шматспадзеўных беларускіх музыкаў.

Лідарам па лайках апынуўся гамяльчук Яўген Астроўскі (Voskresenskii), чые трэкі актыўна вірусяцца ў сацыяльных сетках.

Альбомам года названы «2007 ч. 2» ад трыа ARTEM SHILOVETS, nkeeei і uniqe.

Трэкам года стала песня «Не люби меня» ад дуэта CHEPIKK і Хола (Кацярыны Чэпік і Уладзіслава Папова).

На галоўнай старонцы сэрвісу даступны Топ-100 самых папулярных трэкаў у Беларусі, а кожны падпісчык можа даведацца сваю персанальную статыстыку за 2025 год.

Чытайце таксама:

У Адэсе здарыўся скандал з-за рэпераў з Беларусі

Білі Айліш знялася ў роліку пад песню беларусаў

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Каментары да артыкула