БЕЛ Ł РУС

У Калодзішчах знікла электрычнасць

10.12.2025 / 12:38

Nashaniva.com

У «Мінскэнерга» адзначылі, што ад спажыўцоў з аграгарадка Калодзішчы паступаюць скаргі на адсутнасць электраэнергіі.

У «Мінскэнерга» адзначылі, што ад спажыўцоў з аграгарадка Калодзішчы паступаюць скаргі на адсутнасць электраэнергіі. «На гэты момант адключаныя 3 трансфарматарныя падстанцыі. Прычына адключэння высвятляецца», — пракаментавалі на прадпрыемстве.

Аднаўленнем электразабеспячэння займаюцца дзве аператыўна-выязныя брыгады філіяла «Мінскія электрычныя сеткі».

На прадпрыемстве падкрэслілі, што энергетыкі робяць усё магчымае для аднаўлення электразабеспячэння спажыўцоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула