БЕЛ Ł РУС

У Гомелі ў аддзеле выпечкі сеткавай крамы пакупнікі ўбачылі прусакоў

10.12.2025 / 13:59

Nashaniva.com

Сваёй нечаканай знаходкай беларуска падзялілася ў TikTok. На відэа бачна, што прусак запёкся разам з булкай, піша BGmedia.

У сеткавай краме «Суседзі» ў Гомелі заўважылі прусакоў. Яны былі ў аддзеле выпечкі.

На відэа, якім падзялілася мясцовая жыхарка ў TikTok, відаць, што прусака запяклі разам з булкамі.

«Гэта гамон… Гэта прусак, рабяты! Мы зрабілі бургеры (ці хотдогі), а тут прусак. Булкі для іх куплялі ў «Суседзях». Гэта п…ц», — адзначае аўтарка відэа.

@_darinabrows_ Булки для хот догов с тараканами…пздц#беларусь#гомель#магазинсоседи#магазин#еда ♬ оригинальный звук - Darina

У каментарах пад відэа беларускія карыстальнікі здзівіліся, што на вытворчасцях дагэтуль не здолелі пазбавіцца ад прусакоў:

«Падвойнае начынне… Як магчыма ў наш час не вывесці прусакоў? У 90‑я гады я працавала на дробнай пякарні. Першы раз зайшла — шарахалася. Пазней, калі з’явіліся спецыяльныя шпрыцы з атрутай для прусакоў, імі намазалі, і яны зніклі. А зараз ёсць розныя сродкі, няўжо нельга іх пратруціць?» — задаюцца пытаннем людзі.

Некаторыя беларусы пажартавалі з самой сітуацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула