БЕЛ Ł РУС

З цягніка Калінінград — Адлер на мяжы Беларусі знялі беларуску з дзіцём, нібыта за экстрэмізм

10.12.2025 / 14:24

Nashaniva.com

У тэлефоне жанчыны знайшлі «экстрэмісцкую групу».

Уночы 2 снежня памежнікі знялі з цягніка беларуску з маленькім дзіцём, якія ехалі з Калінінграда ў бок Мінска. У тэлефоне жанчыны знайшлі «экстрэмісцкую групу», піша «Вясна».

Тэлефон у яе канфіскавалі, не дазволілі нават звязацца з роднымі і папярэдзіць аб тым, што адбываецца, і аб магчымым затрыманні.

Дзіцяці той пасажыркі было на выгляд каля пяці гадоў, у іх былі дзве валізкі.

Пазней «Астравецкая праўда» пацвердзіла факт затрымання.

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць падпіскі на незалежныя каналы, СМІ, наяўнасць спасылак на іх у сацыяльных сетках ці наяўнасць у сацсетках ці на рэчах беларускай нацыянальнай, далукашэнкаўскай сімволікі. Да «экстрэмізму» адносяць таксама практычна любую крытыку ўладаў, афіцыйных гістарычных наратываў ці праявы салідарнасці з Украінай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула