БЕЛ Ł РУС

Дэпутату ад АдГ пакінулі ў сіле штраф 20 тысяч еўра за ферму з цыбуляй у Беларусі

11.12.2025 / 15:24

Nashaniva.com

Адміністрацыйны суд Лейпцыга пастанавіў, што рашэнне аб штрафе дэпутату парламента зямлі Саксонія ад ультраправай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» Ёргу Дорнау за ўтойванне бізнэсу ў Беларусі было законным, піша DW Беларусь са спасылкай на AFP.

Ёрг Дорнау

Першапачаткова штраф 20 862 еўра быў накладзены на Дорнау парламентам зямлі ў жніўні 2024 года за тое, што ён у вызначаны законам тэрмін не паведаміў уладам пра тое, што валодае доляй прадпрыемства ў вырошчванні цыбулі «Цыбулька-Бел» пад Лідай і быў яго дырэктарам. Дэпутат абскардзіў рашэнне, сцвярджаючы, што не быў абавязаны паведамляць пра ферму, а штраф занадта вялікі.

Цяпер Дорнау можа абскардзіць адхіленне сваёй апеляцыі ў Вышэйшым адміністрацыйным судзе Саксоніі.

Да працы на ферме на дамоўленасць з Цэнтрам ізаляцыі правапарушальнікаў прыцягвалі і асуджаных беларусаў, у тым ліку паводле палітычных артыкулаў, і Дорнау пра гэта ведаў. Пракуратура Лейпцыга ў снежні 2024 года з юрыдычных прычынаў адмовілася ад пачатку расследавання ў дачыненні Дорнау.

Чытайце таксама:

Нямецкі дэпутат, які мае пад Лідай фірму па перапрацоўцы цыбулі, выклікаў паліцыю на журналістаў і былога беларускага вязня

«Маленькая паслуга беларускім уладам». Дэпутаты «Альтэрнатывы для Германіі» зрабілі запыт свайму ўраду пра фінансаванне «Байсола» і беларускіх палітвязняў

Адвакат нямецкага дэпутата Дорнау пацвердзіў, што на ягоным беларускім прадпрыемстве выкарыстоўвалі працу зняволеных

«Рэпутацыйная шкода велізарная». Ад цыбульнага плантатара Ёрга Дорнау дыстанцыруецца нават «Альтэрнатыва для Германіі»

Каментары да артыкула