З-за дронавых атак зноў адмянілі авіярэйсы з Масквы ў Мінск
11 снежня некалькі рэйсаў паміж Мінскам і Масквой былі адмененыя з-за атак украінскіх дронаў на сталіцу Расіі. Гэта адбываецца ўжо другі дзень запар.
Фота: LookByMedia
У выніку абмежаванняў у паветранай прасторы Расіі аэрапорт Мінска скасаваў тры вылеты ў маскоўскі аэрапорт «Шарамеццева» (на 8:00, 11:15 і 15:25) і адпаведна тры прылёты адтуль (у 3:15, 10:15 і 14:35). Акрамя таго, рэйс з Калугі затрымліваецца амаль на дзве гадзіны.
У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» тлумачаць, што ўсе перабоі звязаныя з забаронамі на палёты ў паветранай прасторы Расіі, якія былі ўведзеныя ў ноч на 11 снежня. У гэты час Маскву інтэнсіўна атакавалі ўкраінскія беспілотнікі і, паводле мэра горада Сяргея Сабяніна, на падлёце да сталіцы за больш як сем гадзін было збіта 36 дронаў.
Расавіяцыя абмежавала працу ўсіх маскоўскіх аэрапортаў. У Шарамеццеве адклалі 53 вылеты і 55 адмянілі, ва Унукаве — затрымалі 54 рэйсы і дзевяць адмянілі, у Дамадзедаве — 17 рэйсаў затрымалі і адзін адменілі. У Жукоўскім таксама адбыліся затрымкі і адна адмена. Гэта выклікала перабоі і ў авіяспалучэнні з Мінскам.
Чытайце таксама:
Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў
«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту