БЕЛ Ł РУС

У Быхаве загадчыца аптэкі праз махінацыі з лекамі прысвоіла амаль 100 тысяч рублёў

11.12.2025 / 17:15

Nashaniva.com

У Быхаве загадчыца аптэкі трапіла пад крымінальны пераслед за прысваенне грошай праз махінацыі з рэцэптамі і продажам лекаў. Паводле інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці, у суд перададзена справа аб крадзяжы ў асабліва буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Згодна з матэрыяламі справы, са студзеня 2020 года па снежань 2024‑га жанчына, будучы службовай асобай, сістэматычна хавала продаж лекаў за наяўныя. Яна не выбівала пакупнікам касавыя чэкі, а ў базу ўносіла хлуслівыя звесткі, нібыта прэпараты выдаюцца бясплатна па рэцэптах.

На падставе гэтых фальшывых даных Быхаўская раённая бальніца пералічвала грошы з раённага бюджэту на рахунак «Магілёўскага РУП «Фармацыя» нібыта для пакрыцця льготных рэцэптаў. Такім чынам бюджэту была нанесена шкода больш як на 95,7 тысячы рублёў.

Частку сумы фігурантка ўжо вярнула.

Чытайце таксама:

Дырэктар мінскага бізнэс-цэнтра захацеў адкрыць свой рэстаран і для гэтага скраў 200 тысяч рублёў

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы

Жыхар Лунінца здаваў у арэнду кватэру, якой не існавала

Каментары да артыкула