БЕЛ Ł РУС

Шасцікласнік здзейсніў суіцыд у Гомелі

12.12.2025 / 12:0

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася ў раёне Беліца.

Фота: Dawid Wall / Getty Images

Жыццё самагубствам скончыў вучань 6‑га класа, піша «Штодзень».

Паводле сведчанняў крыніц, хлопец сутыкнуўся з ціскам з боку адміністрацыі школы.

«Бацькоў выклікалі ў навучальную ўстанову, і пасля вяртання дадому канфлікт працягнуўся. Падлетак скончыў жыццё самагубствам проста на вачах у сям’і. Бацька дзіцяці працуе суддзёй», — распавялі крыніцы выдання.

На мінулым тыдні паведамлялася пра самагубства 11‑класніка ў Гомелі, хлопец застрэліўся пасля заняткаў. Вучань скончыў жыццё, выкарыстаўшы зарэгістраваную зброю (раней паведамлялася пра пісталет бацькі і таксама прэсінг з боку педагогаў). Паводле неафіцыйных звестак, падлетак пайшоў на такі крок праз няшчаснае каханне.

Чытайце таксама:

qq

Каментары да артыкула