Зяленскі прыехаў у Купянск. Расія сцвярджае, што ён акружаны
Прэзідэнт Украіны зняў відэа перад уездам у Купянск.
«Сёння — купянскі напрамак, нашы воіны, якія тут дасягаюць вынікаў для Украіны. Шмат расіяне казалі пра Купянск — мы бачым. Быў, я павіншаваў хлопцаў. Дзякуй кожнаму падраздзяленню, усім, хто змагаецца тут, усім, хто знішчае акупанта», — заявіў Уладзімір Зяленскі.
Раней расіяне заяўлялі пра акружэнне Купянска. Сёння стала вядома, што ўкраінцы контратакавалі пад Купянскам, расійскія войскі трапілі ў акружэнне.
У выніку паспяховай аперацыі ўкраінскіх Сіл абароны праціўнік быў заблакаваны ў Купянску і зачышчаная ўся паўночна-заходняя ўскраіна горада.