БЕЛ Ł РУС

Еўрасаюз бестэрмінова замарозіў расійскія актывы

12.12.2025 / 21:10

Nashaniva.com

Еўрапейскі Саюз прыняў рашэнне аб бестэрміновай замарозцы расійскіх актываў на суму 300 мільярдаў даляраў. Такім чынам ЕС ліквідаваў першую перашкоду для выкарыстання гэтых сродкаў для дапамогі Украіне ў абароне ад Расіі.

Калаж: Getty Image

За доўгатэрміновую замарозку прагаласавалі нават Бельгія, Балгарыя, Італія і Мальта, якія спачатку ставіліся да гэтай ідэй скептычна. Прадстаўнікі гэтых краін, праўда, заявілі, што канчатковае рашэнне аб выкарыстанні сродкаў для Украіны павінна быць прынята на саміце ЕС.

Характэрна, што Бельгія, на тэрыторыі якой знаходзіцца вялікая частка актываў, раней выступала супраць іх канфіскацыі. Прэм'ер-міністр краіны называў такія прапановы «крадзяжом» і не выключаў падачы пазову для блакавання такога рашэння, патрабуючы ад усіх удзельнікаў блока падпісаць абавязацельства аб падзеле фінансавых рызык.

Чытайце таксама:

Славакія збіраецца блакаваць выдачу Украіне рэпарацыйнай пазыкі

Пытанне аб перадачы Украіне замарожаных расійскіх актываў будзе вырашана днямі

Францыя блакуе план ЕС наконт крэдыту Украіне, хаваючы расійскія грошы

Венгрыя заблакавала «план Б» па фінансаванні Украіны з боку ЕС

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў

Каментары да артыкула