БЕЛ Ł РУС

Мінчанка вырашыла перааформіць пенсію і страціла 30 тысяч рублёў

13.12.2025 / 08:43

Nashaniva.com

78‑гадовай жанчыне патэлефанаваў нібыта сацработнік, каб перааформіць пенсійныя налічэнні, і выманіў асабістыя даныя.

Ілюстрацыйнае фота

Паралельна ў месенджары паступіў званок ад ілжэправаахоўніка, які запатрабаваў спыніць папярэдні званок, бо жанчына нібыта размаўляе з махлярамі. Мужчына пацікавіўся, ці ёсць у кватэры грошы, і, пагражаючы вобшукам і крымінальнай адказнасцю, пераканаў пенсіянерку іх задэклараваць.

Жанчына спалохалася і перадала прыбылай нібыта супрацоўніцы банка каля 30 000 рублёў у эквіваленце.

Кур’ерам аказалася 65‑гадовая мінчанка, якую раней ашукалі махляры пад выглядам работнікаў водаканала. Паколькі грошай для «дэкларавання» ў яе не аказалася, жанчыну ўгаварылі забіраць наяўныя ў іншых пенсіянераў. Атрыманыя грошы мінчанка перадала невядомаму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула