На памежных пераходах адключылі камеры
Камеры адключаныя на пераходах з Польшчай і Літвой.
Прыкладна а 12‑й адключаныя камеры ў «Каменным Логу» на мяжы з Літвой.
Адключаныя камеры таксама на выезд у Польшчу на пераходзе «Брэст» і «Бераставіца».
Мінулы раз менавіта камеры відэаназірання пагранперахода зафіксавалі, як Мікалай Статкевіч адмаўляецца пакідаць нейтральную зону, і гэта абвергла хлусню лукашэнкаўцаў, што ён перайшоў у Літву.