БЕЛ Ł РУС

Уначы чакаецца моцны снег

13.12.2025 / 12:56

Nashaniva.com

У нядзелю надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць уплыў атмасфернага фронту.

На большай частцы тэрыторыі ападкі (снег, мокры снег, па паўднёва-заходняй палове з дажджом), ноччу месцамі моцны снег.

Уначы і раніцай у асобных раёнах наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу -1..-7°С, па ўсходзе пры праясненнях да -9°С, у заходніх раёнах 0..+3°С; максімальная днём -4..+2°С, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях да +6°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула