У Мінску бяспраўнік праехаў на чырвонае і сутыкнуўся з аўтобусам
Сёння каля 11:30 34‑гадовы кіроўца Rover, рухаючыся па вуліцы Прытыцкага, на скрыжаванні з вуліцай Лабанка збочыў налева на забаронены чырвоны сігнал святлафора і не саступіў дарогу аўтобусу ды сутыкнуўся з ім, паведамляе ДАІ.
65‑гадовую пасажырку аўтобуса адвезлі ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.
Мужчына не меў права кіравання транспартным сродкам, бо не атрымліваў пасведчання.