БЕЛ Ł РУС

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію

13.12.2025 / 14:36

Nashaniva.com

Пра гэта стала вядома сёння.

Сёння ў Мінску працягваюцца перамовы Аляксандра Лукашэнка і спецпасланніка Трампа Джона Коўла.

Коўл абвесціў, што з беларускага калію здымаюцца амерыканскія санкцыі.

«У адпаведнасці з указаннямі прэзідэнта Трампа ЗША здымаюць санкцыі з калію. Думаю, гэта вельмі добры ход з боку ЗША для Беларусі. Мы іх здымаем цяпер», — заявіў Джон Коўл.

Ён адзначыў, што зносіны на тэму санкцый будуць працягвацца і далей. «Па меры нармалізацыі адносін паміж дзвюма краінамі ўсё больш санкцый будзе здымацца».

Нагадаем, апроч амерыканскіх санкцый, на калій былі накладзеныя санкцыі ЕС. Яны пакуль застаюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула