Зяленскі: Беларусь аддала Украіне яшчэ пяць асуджаных украінцаў
Сярод палітвязняў, вызваленых сёння ў Беларусі, ёсць пяцёра грамадзян Украіны. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Уладзімір Зяленскі: Jonathan Raa NurPhoto via Getty Images
Па словах Зяленскага, кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Кірыла Буданаў далажыў пра падрабязнасці падрыхтоўкі спецыяльнай аперацыі па вызваленні цывільных асоб, якія ўтрымліваліся ў Беларусі.
«Дзякуючы актыўнай ролі Злучаных Штатаў і супрацоўніцтву нашых разведак цяпер вяртаюцца на волю каля сотні чалавек, у тым ліку пяцёра ўкраінцаў. Дапамагаем нашым амерыканскім партнёрам і адпаведную дапамогу атрымлівае Украіна. Пры неабходнасці прыцягваюцца спецыяльныя службы нашых суседзяў у Еўропе», — напісаў Зяленскі.
Таксама ён заявіў, што даручыў ГУР і іншым службам максімальна ўзмацніць працу на расійскім напрамку, каб да Новага года стала магчымым вызваленне ўкраінскіх ваеннапалонных.
Раней прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла пра вызваленне 123 чалавек.
Чытайце таксама:
Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных
На волі Марыя Калеснікава. Вызвалены 123 палітвязні
Сталі вядомыя імёны яшчэ пяці ўкраінцаў, вызваленых 22 лістапада