БЕЛ Ł РУС

Прэс-сакратар МЗС Польшчы: Пачобут адмовіўся звяртацца да Лукашэнкі з просьбай аб вызваленні

13.12.2025 / 18:27

Nashaniva.com

Палітвязню Андрэю Пачобуту паступіла прапанова напісаць просьбу аб вызваленні, аднак ён адмовіўся, паколькі не жадае звяртацца да Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Польшчы Мацей Вэвюр.

Андрэй Пачобут на судзе

Мацею Вэвюру журналісты задалі пытанне, ці праўда, што актывіст адмовіўся напісаць прашэнне аб вызваленні.

Па словах дыпламата, такая прапанова сапраўды існавала. Пачобут, аднак, яе не прыняў — і гэта, падкрэсліў прадстаўнік МЗС, не азначае спынення намаганняў па яго вызваленні.

Польшча працягвае працаваць над гэтым пытаннем сумесна з партнёрамі і будзе дамагацца вяртання Андрэя Пачобута на волю.

Чытайце таксама:

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Андрэя Пачобута сярод вызваленых палітвязняў няма

Большасць палітвязняў, вызваленых сёння, выслалі ва Украіну

Украіна даставіць вызваленых палітвязняў у краіны Еўрасаюза

Каментары да артыкула