«Пачуццё неймавернага шчасця». З'явілася вялікае ВІДЭА з вызваленымі беларускімі палітвязнямі
Відэа даўжынёй у амаль 9 хвілін запісана ў аўтобусе, якім палітвязняў вязуць ад беларуска-ўкраінскай мяжы.
Марыя Калеснікава
«Пачуццё неймавернага шчасця, шчасце назіраць першы свабодны захад сонца — захапляльнай прыгажосці», — такія першыя публічныя словы на волі Марыі Калеснікавай.
Таксама ў інтэрв'ю далі слова Аляксандру Фядуту, Марыі Золатавай і яшчэ тром палітвязням.
Марына Золатава радуецца, што зможа абняць блізкіх, і перажывае за палітвязняў, якія засталіся за кратамі.
А вось як выглядае Аляксандр Фядута.
Аляксандр Фядута
Аляксандр Фядута ў сваім першым слове пасля вызвалення згадаў тых, хто не дажыў да вызвалення. І прачытаў чатыры радкі са свайго верша.
На гэтым відэа з'явіўся таксама Уладзімір Гарох з Навагрудка. Яго арыштавалі яшчэ ў жніўні 2020 года.
Уладзімір Гарох
Чытайце таксама:
Большасць палітвязняў, вызваленых сёння, выслалі ва Украіну
Менш чым за гадзіну беларусы сабралі першыя 40 тысяч еўра для палітвязняў, якіх вызвалілі сёння
Прэс-сакратар МЗС Польшчы: Пачобут адмовіўся звяртацца да Лукашэнкі з просьбай аб вызваленні