УСУ вяртаюць пад свой кантроль тэрыторыі ў Пакроўску
Сілы абароны Украіны за апошнія некалькі тыдняў баёў змаглі вярнуць пад свой кантроль каля 16 квадратных кіламетраў тэрыторыі на поўначы Пакроўска. Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі.
Пакроўск. Фота: Russian Defense Ministry Press Service via AP
Па словах Сырскага, у самім горадзе Пакроўску ўкраінскім вайскоўцам удалося аднавіць кантроль над значнай часткай паўночных раёнаў горада. Пры гэтым баявыя дзеянні ў Пакроўска-Мірнаградскай агламерацыі працягваюцца.
Нягледзячы на складанасці, лагістычныя шляхі да Мірнаграда функцыянуюць, а на Канстанцінаўскім напрамку расійскія войскі прасунуцца не змаглі.
Аляксандр Сырскі таксама адзначыў, што ў лістападзе расійскім войскам удалося захапіць частку ўкраінскіх тэрыторый, аднак заявы расійскай прапаганды пра нібыта хуткае і маштабнае наступленне не адпавядаюць рэчаіснасці.
Чытайце таксама:
Расійскія войскі пачалі выкарыстоўваць новую зброю — «спячыя дроны»
Сырскі: Расіяне нясуць на фронце каля Пакроўска значныя страты