ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур
Каб працягваць паляпшэнне адносін паміж ЗША і Беларуссю, Лукашэнка павінен перастаць запускаць паветраныя шары ў кірунку Літвы і вярнуць літоўскія фуры. Пра гэта ТАСС заявіў амерыканскі чыноўнік, які пажадаў застацца ананімным, піша Reform.news.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
«Для далейшых зрухаў у адносінах ЗША і Беларусі патрабуюцца дзеянні ў пазітыўным ключы па спыненні адпраўкі паветраных шароў з кантрабандай з Беларусі, якія закранаюць паветраную прастору Літвы, а таксама па вырашэнні праблемы з затрыманымі літоўскімі грузавікамі», — адзначыў ён.
Чытайце таксама:
Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны
Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады
Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць