БЕЛ Ł РУС

Навагоднія цягнікі з Мінска ў Белавежскую пушчу запусціць чыгунка

14.12.2025 / 10:5

Nashaniva.com

У калядныя і навагоднія святы БЧ адновіць традыцыйныя турыстычныя рэйсы са сталіцы ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры кампаніі, выправіцца ў казачнае падарожжа можна будзе 12—13, 20—21, 24—25 снежня, а таксама 6—7 і 9—10 студзеня.

Цягнік з купэйнымі вагонамі, у якіх пасажыраў будуць сустракаць правадніцы-Снягуркі, адправіцца з Мінска ўвечары.

Раніцай турыстаў адвязуць з Брэста ў пушчу на аўтобусах.

Праграма ўключае наведванне рэзідэнцыі Дзеда Мароза, церама Снягуркі, чароўнага млына і Паляны дванаццаці месяцаў.

Гасцей таксама чакае пачастунак у кафэ «Хата Дзеда Мароза», фотасафары ў зоавальеры, экскурсія ў Музей прыроды і прагулка па Алеі знакаў календара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула