БЕЛ Ł РУС

Уплывовыя расіяне папрасілі Пуціна «рэабілітаваць» Івана Урганта. Той адмовіў

14.12.2025 / 12:5

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адмовіўся вярнуць тэлевядучага Івана Урганта ў публічную прастору, калі пра гэта яго папрасілі вядомыя расіяне. Пра гэта ў вялікай публікацыі пра Урганта распавяла газета The New York Times, піша «Медуза».

Іван Ургант. Фота: urgantcom / Instagram

Паводле звестак крыніц выдання, уплывовыя расіяне наўпрост звярнуліся да Пуціна з просьбай «рэабілітаваць Урганта», які знік з расійскага тэлебачання пасля таго, як выступіў супраць поўнамаштабнага ўварвання войскаў РФ ва Украіну.

Крыніцы сцвярджаюць, што Пуцін «рэзка» рэагаваў на такія просьбы. Часам прэзідэнт Расіі спасылаўся на інфармацыю пра тое, што Ургант не лаяльны. Мяркуецца, што Пуцін атрымаў такія звесткі ад расійскіх спецслужбаў, якія рэгулярна рыхтуюць даведкі або дасье на дзеячаў культуры Расіі, адзначае NYT.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў РБК, што яму «пра гэта нічога не вядома».

Іван Ургант не адказаў на запыт журналістаў пра каментарый.

Пасля пачатку вайны Іван Ургант апублікаваў у інстаграме чорны квадрат са словамі «Страх і боль. НЕ ВАЙНЕ». Пасля гэтага яго тэлевізійнае шоу «Вячэрні Ургант» знікла з эфіру Першага канала. Пра закрыццё шоу афіцыйна не абвяшчалася.

Ургант працягвае жыць у Расіі. Як піша выданне, ён працуе на днях нараджэння і вяселлях. Таксама ён выступае за мяжой.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула