БЕЛ Ł РУС

Сярод вызваленых — школьны настаўнік фізкультуры з Баранавічаў

14.12.2025 / 12:40

Nashaniva.com

Ігар Ільюкевіч — настаўнік фізкультуры з баранавіцкай СШ № 1. Мужчыну затрымалі ў чэрвені 2024‑га года.

Школьнаму настаўніку паставілі ў віну адразу чатыры артыкулы: ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці), піша «Вясна». 

На запісаным сілавікамі відэа мужчына «прызнаецца», што нібыта пакідаў абразлівыя каментары пра міліцыянтаў і Лукашэнку.

Яго асудзілі да пазбаўлення волі, а ўчора прымусова вывезлі ва Украіну. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула