БЕЛ Ł РУС

Як вырастуць пенсіі ў Беларусі ў 2026 годзе

14.12.2025 / 12:55

Nashaniva.com

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі апублікавала дэталі бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на 2026 год, які быў падпісаны 9 снежня. Паводле даных Мінпрацы, у 2026 годзе запланаваны рост пенсійных выплат.

Фота: LookByMedia

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце для непрацуючых пенсіянераў павінен павялічыцца на 14,5%.

Чакаецца, што сярэдняя пенсія складзе каля 1,1 тысячы рублёў.

Агульныя выдаткі бюджэту ФСАН на 2026 год запланаваны ў суме 38,5 млрд рублёў, што на 17,3% больш у параўнанні з 2025 годам. Асноўная частка гэтых сродкаў — 31,1 млрд рублёў — будзе накіравана на фінансаванне пенсій.

Акрамя таго, каля 7 млрд рублёў пойдзе на выплату дапамог, з якіх 3,7 млрд рублёў прызначаны на падтрымку сем'яў з дзецьмі.

Бюджэт фонду ў цэлым сфарміраваны з прафіцытам у 519 млн рублёў за кошт сродкаў прафесійнага пенсійнага страхавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула