БЕЛ Ł РУС

Ратавальнікі ліквідавалі пажар у касцёле ў аграгарадку Сапоцкін

14.12.2025 / 14:14

Nashaniva.com

Ратавальнікі паведамілі пра ліквідацыю пажару ў касцёле ў аграгарадку Сапоцкін Гродзенскай вобласці. Пацярпелых няма.

Агнём пашкоджаны дах і латы па ўсёй плошчы будынка. Задымлены сцены, столь і ўнутранае ўбранне касцёла.

Пацярпелых няма.

На месцы здарэння працавалі 16 адзінак тэхнікі МНС.

Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія — парушэнне правіл эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.

Раніцай 14 снежня ў аграгарадку Сапоцкін Гродзенскага раёна адбыўся пажар у будынку касцёла. Як кажуць відавочцы, узгаранне пачалося каля 7‑й гадзіны раніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула