БЕЛ Ł РУС

89‑гадовы жаніх і 85‑гадовая нявеста ажаніліся на Гомельшчыне

14.12.2025 / 17:7

Nashaniva.com

Яны сустрэліся паўстагоддзя таму. Тады Арыён прыехаў на працу, убачыў Налю і закахаўся.

Фота тут і далей: Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама

У пасёлку Акцябрскі Гомельскага раёна ажаніліся 89‑гадовы Арыён Васільевіч і 85‑гадовая Наля Харытонаўна.

Арыён Васільевіч родам з Украіны, Наля расіянка. У Беларусі яны сустрэліся паўстагоддзя таму. Тады хлопец прыехаў на працу, убачыў Налю і закахаўся. Пара доўгія гады жыла разам, а на залаты юбілей сустрэчы вырашыла нарэшце распісацца, паведамляе Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

«Праверылі пачуцці часам, — усміхаецца Арыён Васільевіч. — Жылі ў любові і згодзе, а цяпер хочам стаць сапраўднымі мужам і жонкай, насіць адное прозвішча».

Наля Харытонаўна на цырымонію прыйшла святочна адзетай. Белы шалік замест вэлюму, элегантная фрызура і макіяж, букет кветак. Муж з жонкай ступілі на ручнік і абмяняліся пярсцёнкамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула