БЕЛ Ł РУС

Марыя Калеснікава падзякавала Зяленскаму за прыём палітвязняў

14.12.2025 / 17:57

Nashaniva.com

Згадала і Лукашэнку.

Скрыншот відэа «Суспільне»

Марыя Калеснікава на першай прэс-канферэнцыі пасля вызвалення падзякавала Уладзіміру Зяленскаму за тое, што прыняў беларускіх палітвязняў.

«Мы ўяўляем, як гэта неймаверна цяжка ў гэты час вайны, калі сам украінскі народ так пакутуе, падтрымліваць нас, клапаціцца пра нас. Гэта адчувае кожны з нас».

@belarusnovosti2 Мария Колесникова поблагодарила белорусов за флешмоб с красной помадой, который вчера устроили в ее честь #тихановская #беларусь #новостибеларуси #марияколесникова #беларусьновости ♬ Secrets - Saymon Cleiton & Ted D'Souza & Øneheart Brasil & Soft Notes & Calmfy

Калеснікава згадала і Лукашэнку.

«Я кажу дзякуй Аляксандру Рыгоравічу за тое, што ён зрабіў магчымым вызваленне людзей, наша вызваленне. І я буду вітаць усе далейшыя крокі ў гэтым кірунку».

Марыя Калеснікава расказала, што праз беларускія спецслужбы перадала падзяку Аляксандру Лукашэнку.

«Я вітаю вызваленне людзей, і я спадзяюся, што першыя крокі ў гэтым кірунку працягнуцца. Я думаю, што калі мы можам зрабіць нешта ў гэтым кірунку, мы будзем рабіць. Думаю, цяпер усё залежыць дакладна не ад нас. Мы вітаем і будзем шчаслівыя, калі ўсе, хто знаходзяцца ў турмах, будуць вольныя. Крокі ўсяляюць аптымізм, спадзяёмся, гэта будзе працягвацца».

Яна падзякавала ўсім, хто іх падтрымліваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула