БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Украіна адмовіцца ад уступлення ў NATO ў абмен на гарантыі бяспекі

14.12.2025 / 19:27

Nashaniva.com

Украіна адмовіцца ад свайго імкнення далучыцца да вайсковага альянсу NATO ў абмен на заходнія гарантыі бяспекі як кампраміс дзеля завяршэння вайны з Расіяй, заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі напярэдадні перамоў у Берліне, піша Reuters.com.

Сённяшняя сустрэча ў Берліне, фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Гэты крок азначае істотны паварот для Украіны, якая змагалася за ўступленне ў NATO як гарантыю абароны ад расійскіх нападаў і нават замацавала гэтае імкненне ў сваёй канстытуцыі. Ён таксама адпавядае адной з мэт Расіі ў вайне, хаця Кіеў да гэтага часу цвёрда адмаўляўся саступаць тэрыторыі Маскве.

Зяленскі ў нядзелю заявіў, што гарантыі бяспекі з боку ЗША, Еўропы і іншых партнёраў замест сяброўства ў NATO з’яўляюцца кампрамісам з боку Украіны.

«З самага пачатку жаданнем Украіны было далучэнне да NATO — гэта рэальныя гарантыі бяспекі. Некаторыя партнёры з ЗША і Еўропы не падтрымалі гэты кірунак», — сказаў ён у адказ на пытанні журналістаў у чаце WhatsApp.

«Таму сёння двухбаковыя гарантыі бяспекі паміж Украінай і ЗША, гарантыі для нас, падобныя да артыкула 5, з боку ЗША, а таксама гарантыі бяспекі ад еўрапейскіх калег і іншых краін — Канады, Японіі — з’яўляюцца магчымасцю прадухіліць чарговае расійскае ўварванне», — заявіў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула