БЕЛ Ł РУС

Германія плануе прыняць Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву

14.12.2025 / 23:6

Nashaniva.com

Міністр унутраных спраў Германіі Аляксандр Добрындт заявіў тэлеканалу ARD, што яны гатовыя прыняць Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву.

Фота: LookByMedia

«Мы прымем як мінімум двух выдатных дзеячаў дэмакратычнага руху з Беларусі, бо мы зацікаўленыя ў тым, каб гэты дэмакратычны рух, нават калі ён павінен развівацца за межамі краіны, быў узмоцнены», — падае яго словы DW Беларусь.

Міністр удакладніў, што размова пра Калеснікаву і Бабарыку, «якія адыгралі вялікую ролю ў дэмакратычным руху» і нядаўна былі вызваленыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула