БЕЛ Ł РУС

Рыбакоў: Не было ніякіх спроб ЗША пасварыць нас з Расіяй

14.12.2025 / 23:25

Nashaniva.com

«Пра гэта ніколі не заходзіла размова».

Скрыншот БТ

Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў пасля сустрэчы Лукашэнкі і спецпасланніка ЗША Джона Коўла заявіў на БТ, што ЗША ніколі не спрабавалі пасварыць Беларусь і Расію.

«Вельмі часта мне даводзілася адказваць на пытанне пра тое, ці спрабуюць амерыканцы нейкім чынам паўплываць на нас у нашых узаемаадносінах з Расіяй. Я магу вас запэўніць: пра гэта ніколі — я ўжо на многіх перамовах падобных быў — не заходзіла размова, ні разу ніякіх спроб нейкім чынам нас з Расіяй адно адному супрацьпаставіць, пасварыць і гэта далей.

Амерыканцы, цяперашняя адміністрацыя, сыходзяць з таго, што ў нас шчыльныя, абсалютна цёплыя, сяброўскія, роднасныя, саюзніцкія адносіны з Расійскай Федэрацыяй і ніякіх спроб умяшацца ў гэтыя ўзаемадачыненні ніколі не было», — сказаў Рыбакоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула