БЕЛ Ł РУС

На дне Дняпра знайшлі вялізны скарб з візантыйскімі манетамі

15.12.2025 / 0:39

Nashaniva.com

Дайвер-аматар знайшоў на дне Дняпра пад Оршай скарб з візантыйскімі манетамі. Гэта сем манет часоў імператара Аляксея I Камніна — яны датуюцца перыядам паміж 1092 і 1118 гадамі.

Скрыншот АНТ

Папярэдні спектральны аналіз паказаў, што гэтыя манеты (скіфаты) зробленыя з лаганістай бронзы, расказалі на АНТ. Але вынік недакладны, бо манеты не ачышчаліся. Бліжэйшым часам плануюць зрабіць ізатопны аналіз манет.

«Гэтая манета павінна быць білоннай. Гэта значыць яна павінна складацца з медзі і срэбра. Але гэтага мы не зафіксавалі. Магчыма, яна за стагоддзі акіслілася ў вадзе, і срэбра там можа быць», — сказаў навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Іван Спірын.

Раней самай буйной знаходкай візантыйскіх манет у Беларусі быў скарб на паселішчы Старога Капыля. Але скарбы Дняпра могуць аказацца большымі. Імаверна, будуць і іншыя знаходкі ў тым месцы. У Дняпры можа быць не адзін пуд такіх манет, а можа, і цэлае судна XII стагоддзя, лічаць навукоўцы.

Кіраўнік дайвінг-цэнтра «Марскі Пегас» Андрэй Ліхачоў мяркуе, што гэта груз з карабля, які пацярпеў крушэнне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула