БЕЛ Ł РУС

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»

15.12.2025 / 10:5

Nashaniva.com

Юрый Карніцкі — высакакласны спецыяліст па аўдыявізуальных сістэмах, які працаваў у буйным інтэгратары Netland. Ён наладжваў складанае абсталяванне для новых станцый мінскага метрапалітэна, але прафесійныя заслугі не выратавалі яго ад пераследу. Нядаўна яго асудзілі.

Юрый Карніцкі. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Юрыю Карніцкаму 44 гады. Ён вучыўся ў Францыі, у 2007‑м годзе скончыў Універсітэт Люм'ер Ліён 2. Сваю кар'еру будаваў у сферы высокіх тэхналогій: спачатку амаль сем гадоў адпрацаваў інжынерам у групе кампаній STC, пасля перайшоў у Mobile Service Ltd, дзе займаўся аўдыявізуальнымі рашэннямі.​

З красавіка 2021 года Юрый працаваў інжынерам у кампаніі Netland. Менавіта тут ён удзельнічаў у маштабным дзяржаўным праекце — запуску трэцяй лініі мінскага метро. Юрый займаўся пусканаладачнымі работамі складаных лічбавых сістэм: ад вагоннага тэленазірання і гучнай сувязі на станцыях да сістэм адзінага часу.

Адно з вялікіх захапленняў Юрыя — аўтамабілі, асабліва маркі канцэрна PSA (Peugeot і Citroen). У вольны час Юрый шмат пісаў у тэматычных чатах, дзе дапамагаў іншым: дзяліўся вопытам абслугоўвання, дапамагаў падбіраць аліву і запчасткі, разбіраўся ў нюансах працы рухавікоў і сажавых фільтраў.

Юрый Карніцкі. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Яшчэ адно ягонае хобі — страйкбол. Таксама мужчына падарожнічае, займаецца спортам, любіць бываць на прыродзе. У яго ёсць непаўналетняя дачка.

Юрый знікаў з сацсетак каля 10 месяцаў таму — падобна, што яго арыштавалі і трымалі ў СІЗА. Мужчыну асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Карніцкаму прысудзілі хатнюю хімію.

Чытайце таксама:

Маладую выпускніцу гістфака з Ліды, якая мае бізнэс у Расіі, асудзілі за Гаюна

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Каментары да артыкула