БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрываецца візавы цэнтр Кіпра

15.12.2025 / 9:47

Nashaniva.com

Ад сёння ў Мінску адкрываецца візавы цэнтр Кіпра. Месціцца ён будзе па адрасе: вуліца Талстога 8-2.

«Пачынаючы з гэтай даты заяўнікі змогуць падаваць заявы на атрыманне віз у спецыяльных візавых цэнтрах, якімі кіруе кампанія BLS International», — паведамілі ў пасольстве.

Афармленне віз катэгорыі C будзе магчыма без папярэдняга запісу. Падача заявы ў візавым цэнтры абыдзецца ў 1,5 еўра з улікам ПДВ. Візавы збор складзе 45 еўра для дзяцей ад шасці да 11 гадоў і 90 еўра для заяўнікаў старэйшых за 12 гадоў.

Кіпр — член ЕС, але не ўваходзіць у шэнген, аднак можна ўехаць на востраў па шматразовай шэнгенскай візе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула