БЕЛ Ł РУС

Маладзён у Мінску калечыў птушак, на яго завялі крымінальную справу

15.12.2025 / 10:19

Nashaniva.com

У пачатку восені недалёка ад аднаго з гандлёвых цэнтраў людзі звярнулі ўвагу на маладога чалавека, які наўмысна наносіў калецтвы птушкам. Відавочцы неадкладна выклікалі міліцыю.

Хлопец патлумачыў, што ў той дзень быў вельмі засмучаны крытыкай ад выкладчыка і вырашыў выліць усю агрэсію такім нестандартным і жахлівым спосабам.

Для вызначэння матываў такіх дзіўных паводзінаў ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінску была прызначана судова-псіхіятрычная экспертыза.

У выніку было ўстаноўлена, што затрыманы пакутуе на псіхічны разлад (захворванне) ў форме змяшанага разладу асобы, аднак здольны ўсведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Выявілася, што ў маладога чалавека меліся цяжкасці ў камунікацыі і адаптацыі ў грамадстве: ён вёў замкнёны лад жыцця, быў адзінокі, некамунікабельны і эмацыйна няўстойлівы. Сам ён ніякіх дзівацтваў у сваіх паводзінах не заўважаў.

Заведзена крымінальная справа паводле арт. 339‑1 ч. 1 (хуліганства).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула