БЕЛ Ł РУС

У Пецярбургу 15‑гадовы школьнік напаў з нажом на настаўніцу — яны абодва шпіталізаваныя

15.12.2025 / 12:18

Nashaniva.com

У адну са школ Пецярбурга вучань дзявятага класа прыйшоў з нажом і параніў 29‑гадовую настаўніцу. Паводле папярэдніх даных МУС, прычынай інцыдэнту стала дрэнная адзнака за кантрольную па матэматыцы.

У школе №191 Санкт-Пецярбурга сёння раніцай адбылося нападзенне: 15‑гадовы вучань 9‑га класа накінуўся з нажом на сваю настаўніцу матэматыкі, пасля чаго параніў сябе.

Пацярпелая — 29‑гадовая настаўніца матэматыкі Марыя Андрэева.

Па даных «Базы», напад адбыўся а сёмай раніцы, калі школьнік прыйшоў да выкладчыцы, каб перапісаць кантрольную працу. Як толькі настаўніца адвярнулася, ён дастаў нож і нанёс ёй удары ў спіну. Стан пацярпелай і самога падлетка, які потым нанёс сабе раненні і быў шпіталізаваны, не ўдакладняецца.

Маці нападніка, піша «База», таксама працуе настаўніцай гісторыі ў гэтай жа школе. Яна запісала сына на факультатыў да Андрэевай, каб ён выправіў дрэнныя ацэнкі перад экзаменамі.

Па словах відавочцаў, школьніку ўдалося пранесці нож, бо ахова не даглядае вучняў, нават калі спрацоўваюць металадэтэктары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула