Пачаўся прыём заявак у бясплатную анлайн-школу для беларусак з уразлівых груп
Анлайн-школа скіраваная на падтрымку жанчын, якія апынуліся ў складаных жыццёвых абставінах, і створаная, каб дапамагчы ім атрымаць сучасныя навыкі, устойлівасць і новыя прафесійныя магчымасці. Набор адкрыты ад сёння, паведамляе АПК.
Для каго гэтая школа?
Для беларусак, якія:
— перажылі рэпрэсіі або былі палітзняволенымі;
— маюць сваякоў-палітзняволеных;
— з’яўляюцца маці-адзіночкамі ў эміграцыі;
— выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця;
— зазналі страту прафесіі, вымушаны пераезд або неабходнасць пачынаць кар’еру наноў.
Курсы, даступныя ў школе:
— праграмаванне: React + Node.js Full-Stack;
— Business English B1: Размоўная ўпэўненасць;
— рэзюмэ + LinkedIn: Прафесійны брэндынг;
— фрыланс: старт і ўстойлівы даход;
— AI-памочнікі для работы.
Усе курсы — бясплатныя і накіраваныя на атрыманне рэальных навыкаў, якія дапамагаюць будаваць устойлівую кар’еру ў любым пункце свету.
Заяўку можна падаць тут.