БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах выкрылі фальшывыя курсы навучання таксістаў

15.12.2025 / 16:27

Nashaniva.com

У Баранавічах распачалі крымінальную справу супраць кіраўніцтва фірмы, якая нібыта займалася навучаннем таксістаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Як высветлілі сілавікі, 56‑гадовы дырэктар ТАА і яго 48‑гадовая намесніца падманным спосабам атрымалі сертыфікат на права праводзіць падрыхтоўку і перападрыхтоўку кіроўцаў таксі. За чатыры месяцы яны выдалі больш за 2500 пасведчанняў аб заканчэнні курсаў, хоць напраўду навучанне не праводзілася — у арганізацыі нават не было выкладчыкаў.

Паведамляецца, што даход кампаніі з Баранавічаў перавысіў 500 тысяч рублёў. Крымінальная справа заведзеная паводле артыкула аб злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.

Чытайце таксама:

Жыхар Лунінца здаваў у арэнду кватэру, якой не існавала

З 1 верасня беларусы 191 раз пагарэлі на спробах аформіць візы ці гарачыя туры праз сацсеткі

Махляры абдурылі 87‑гадовую пенсіянерку на 100 тысяч рублёў

Каментары да артыкула