БЕЛ Ł РУС

Белінвестбанк паведаміў пра перабоі ў працы картак

15.12.2025 / 16:50

Nashaniva.com

15 і 19 снежня 2025 года банк праводзіць тэхналагічныя работы. У гэтыя дні з 08:00 да 23:59 магчымыя кароткатэрміновыя перапынкі ў працы PWA Belinvest, мабільнага і інтэрнэт-банкінгу для фізічных і юрыдычных асоб.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Анлайнер»

Таксама магчымыя абмежаванні пры абслугоўванні трымальнікаў аплатных картак у гандлёвых пунктах, банкаматах, пунктах выдачы гатоўкі і прыладах самаабслугоўвання.

Чытачы выдання паведамілі, што не могуць папоўніць рахунак у сэрвісе Белінвестбанка «Аплаці»:

«Дадатак то выдае памылку невядомую, то піша, што няма інтэрнэт-злучэння, то — што няма грошай на картцы (хоць яны ёсць). Аплата праз АРІП таксама «вісіць».

Чытайце таксама:

Індыя праводзіць унікальны эксперымент — плаціць грошы мільёнам хатніх гаспадынь за іх працу па доме

Як вырастуць пенсіі ў Беларусі ў 2026 годзе

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію

Каментары да артыкула