БЕЛ Ł РУС

У Буда-Кашалёўскім раёне два чалавекі загінулі пасля сутыкнення з ласём

15.12.2025 / 19:5

Nashaniva.com

У Буда-Кашалёўскім раёне ў выніку дарожна-транспартнага здарэння загінулі малады кіроўца і непаўналетні пасажыр. Пра гэта паведаміла Дзяржаўтаінспекцыя Гомельскай вобласці. Трагедыя адбылася ўвечары 13 снежня паблізу вёскі Забалоцце.

З папярэдніх звестак, на аўтадарозе М-8 «Мяжа Расіі — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны» 20‑гадовы кіроўца аўтамабіля Mazda сутыкнуўся з ласём, які раптоўна выбег на праезную частку. Пасля ўдару машына з’ехала з дарогі і перакулілася ў меліярацыйны канал.

У выніку аварыі кіроўца і ягоны 17‑гадовы пасажыр атрымалі смяротныя траўмы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула