Суд Партызанскага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкім» сайт Рады Еўропы, а праз 5 дзён перадумаў
5 снежня суд Партызанскага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт «Канферэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый (CINGO)» — у рашэнні суда быў пазначаны афіцыйны сайт Рады Еўропы. Але не прайшло і тыдня, як гэта гісторыя займела працяг, заўважыла «Вясна».
10 снежня гэты самы суд скасаваў сваю пастанову — афіцыйны сайт Рады Еўропы зноў не «экстрэмісцкі» ў Беларусі.
Чытайце таксама:
Прызналі «экстрэмісцкімі» кліпы гурта Dymna Lotva і афіцыйны сайт Рады Еўропы
КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» фірму, у якой працаваў зніклы Анатоль Котаў
Інтэрнэт-радыё Radio Plato прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»