БЕЛ Ł РУС

«Белавія» аб'явіла пра адкрыццё чартарнай праграмы ў Турцыю

15.12.2025 / 20:21

Nashaniva.com

Авіякампанія Belavia аб'явіла на вясну наступнага года чартарную праграму ў Турцыю з Беларусі. Пералёты будуць арганізаваныя з пяці гарадоў: Мінск, Брэст, Гомель, Магілёў і Віцебск. З усіх гарадоў можна дабрацца да Антальі, а з Мінска таксама даступныя рэйсы ў Бадрум і Ізмір.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: LookByMedia

Першы чартарны рэйс запланаваны на 17 красавіка, апошні — на 20 лістапада. Турызм прапануе розныя фарматы адпачынку: ад 4 да 28 начэй, у сярэднім — 10—11 начэй.

Канкрэтныя даты рэйсаў у Анталью:

Рэйсы ў Бадрум з Мінска: 21 мая — 5 кастрычніка (10/11 начэй).

Рэйсы ў Ізмір з Мінска: 25 мая — 8 кастрычніка (10/11 начэй).

Цяпер у Турцыі ўвялі новыя правілы для гатэляў: пры засяленні турыстаў неабходна адпраўляць іх звесткі непасрэдна ў лічбавую сістэму Міністэрства ўнутраных спраў, а захоўванне папяровых копій дакументаў забароненае. Гэта зроблена для прадухілення махлярства і неправамернага выкарыстання асабістай інфармацыі турыстаў.

Чытайце таксама:

«Белавія» ўвяла паслугу дадатковага харчавання

«Белавія» аднаўляе палёты ў Тэль-Авіў

Пасажыры Belavia змогуць пакаштаваць касмічныя бургеры

Каментары да артыкула