БЕЛ Ł РУС

Z-блогер прызнаўся, як украінцам удалося знішчыць расійскую падлодку коштам паўмільярда даляраў

15.12.2025 / 22:25

Nashaniva.com

Аўтар Z-канала Romanov Лайт адрэагаваў на ўкраінскі ўдар па расійскай падводнай лодцы ў порце Новарасійска, нанесены 15 снежня. Пры гэтым ён падаў факты, якія, на ягоную думку, прадвызначылі поспех гэтай аперацыі. 

Скрыншот з відэа

Са слоў ваенкара, на будынку штаба ў порце стаяла камера, да якой нейкім чынам атрымаў доступ праціўнік.

«На чый загад гэту камеру падключылі да сеціва, у той час як сістэма павінна працаваць толькі «на правадах?» — задаецца ён пытаннем.

У порце былі, як ён сцвярджае, пастаўленыя бонавыя агароджы, якія часткова здымаюцца ў момант заходу ці выхаду суднаў. Украінскі падводны дрон нібыта проста чакаў моманту і прайшоў у момант такога зняцця. 

На гэтым месцы, са слоў Romanov Лайт, устаноўлены добры гідраакустычны комплекс, які мог бы адыграць сваю ролю ў абароне падводнай лодкі. Але добрых спецыялістаў па працы з ім нібыта няма, бо іх адправілі на вайну. 

«Хто даў такое распараджэнне? Той самы, хто перавёў камеру ў анлайн?», — пытаецца ён.

Раней сёння стала вядома, што Служба бяспекі Украіны правяла чарговую нестандартную спецаперацыю і нанесла ўдар па расійскіх сілах у порце Новарасійска. Упершыню ў гісторыі ўкраінскія падводныя дроны Sub Sea Baby падарвалі падводную лодку РФ праекта 636.3 «Варшавянка» (паводле класіфікацыі НАТА — Kilo). Кошт такой падводнай лодкі ацэньваецца прыкладна на 400 мільёнаў даляраў ЗША.

Чытайце таксама:

Украінцы падарвалі расійскую падводную лодку ў порце Новарасійска

УСУ нанеслі ўдар па газаперапрацоўчым заводзе ў Астрахані

Украіна нанесла ўдар па нафтаздабыўнай платформе «Лукойла» ў Каспійскім моры

Каментары да артыкула