БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам

16.12.2025 / 8:10

Nashaniva.com

Пра гэта ён паведаміў у інтэрв’ю амерыканскай тэлевізійнай кампаніі «Ньюсмакс», паведамляе БелТА.

Фота: Alexei Nikolski, Sputnik, Kremlin Pool Photo / AP

Гаворачы пра сітуацыю ў адносінах паміж ЗША і Венесуэлай, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Я думаю, што ў найбліжэйшы час нам удасца пагаварыць на гэтую тэму з Дональдам Трампам. Я яму шмат чаго цікавага скажу».

Папярэдняя размова была 15 жніўня. Падчас той размовы абмяркоўваліся двухбаковы парадак дня і перспектывы развіцця ўзаемаадносін паміж Беларуссю і ЗША. Закраналася таксама рэгіянальная праблематыка, уключаючы канфлікт ва Украіне. Яны не абмінулі ўвагай і падзеі на Блізкім Усходзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула