БЕЛ Ł РУС

П’яны ў клоччы мінчук учыніў пагром у краме і ўдарыў прадаўца

16.12.2025 / 11:20

Nashaniva.com

Мінчанін выпіў з суседам тры бутэлькі гарэлкі. Калі алкаголь скончыўся, мужчыны накіраваліся ў краму на вуліцы Пляханава за дадаткам. Дарэчы, у гэтым маркеце калісьці працавала жонка абвінавачванага, пішуць Мінск-навіны.

Мужчына падышоў да касіра і пачаў бес­прычынна яе абражаць, выказваў прэтэнзіі наконт звальнення жонкі, казаў, што заўтра прыйдзе разбірацца. Пасля ён кінуў у дзяўчыну абутковую ўстаўку і накіраваўся да выхаду, некалькі разоў ударыўшы нагой па дзверы — не менш за пяць разоў.

Затым дэбашыр убачыў другога прадаўца, падышоў да яго і ўдарыў кулаком па галаве, трымаў за адзенне, пакуль іншыя пакупнікі не адцягнулі яго ў бок. Потым скінуў з прылаўка тэрмінал, манітор, касавы апарат, два вазоны з кветкамі, адзін з якіх разламаўся.

Зламысніка затрымалі, супраць яго распачалі крымінальную справу. Яму пагражае да трох гадоў. Што праўда, віну прызнаў, пакаяўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула