БЕЛ Ł РУС

МЗС Беларусі пахваліла Літву за змену рыторыкі, але афіцыйнага запыту ад Вільні на арганізацыю сустрэчы не паступала

16.12.2025 / 12:48

Nashaniva.com

Эвалюцыю публічных заяў літоўскага боку, які адышоў ад катэгарычнай адмовы ад любога палітычнага дыялогу, заўважыў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Руслан Варанкоў.

Фота: МЗС

«Хацелі б адзначыць эвалюцыю публічных заяў літоўскага боку, якая перайшла ад катэгарычнай адмовы ад любога палітычнага дыялогу да выказвання гатоўнасці да кантактаў на ўзроўні пасла ў асаблівых даручэннях», — сказаў Руслан Варанкоў.

Пры гэтым ён канстатаваў, што, «нягледзячы на такую змену рыторыкі ў медыяпрасторы, ніякай афіцыйнай прапановы або запыту на арганізацыю сустрэчы праз дыпламатычныя каналы ад Вільні не паступала».

Варанкоў дадаў, што «падобны разрыў паміж публічнымі заявамі і адсутнасцю канкрэтных афіцыйных крокаў абцяжарвае ацэнку рэальнасці намераў літоўскага боку».

Сёння стала вядома, што ў Літве дапусцілі транзіт беларускага калію і прапанавалі ўвязаць яго з прысутнасцю сіл ЗША ў краіне.

Беларусь дабіваецца перамоў з беларускім бокам на палітычным узроўні. 

Днямі Лукашэнка агучыў, чаго ён дабіваецца ад Літвы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула