БЕЛ Ł РУС

На фрэсцы ў касцёле ў Віцебску замалявалі некалькі персанажаў

16.12.2025 / 13:18

Nashaniva.com

На алтарнай фрэсцы ў касцёле святога Антонія замалявалі трох чалавек.

У гэтым канцэптуальна аформленым храме кожны вобраз мае сваё значэнне, і ў левай частцы фрэскі былі намаляваныя двое спячых салдат. Яны сімвалізавалі рымскіх вартавых каля Труны Хрыста, якія праспалі яго Уваскрасенне, піша katolik.life.

Аднак салдаты былі апранутыя ў больш сучасную ваенную вопратку. Гэты элемент фрэскі меў такі сэнс: Святло пераможа цемру не дзякуючы мілітарнай сіле, а насуперак ёй — калі салдаты заснуць.

Гэтыя постаці таксама зніклі. Як цяпер выглядае галоўная фрэска з замаляванымі вобразамі, відаць на здымку. Ніжэй — фота ў першапачатковым выглядзе.

Таксама замалявалі жанчыну ў сукенцы, якая звярталася да Хрыста.

Фрэску адцэнзуравалі ў той час, калі ў ідэалогіі беларускага дзяржавы ўзмацніўся культ мілітарызму — пасля 2020 года. Наколькі вядома вернікам, распараджэнне замаляваць постаці без узгаднення з аўтарам фрэскі паступіла ад біскупа Віцебскага Алега Буткевіча.

Аднак невядома, ці было гэта зроблена па яго ініцыятыве. Мастацкае рашэнне інтэр’еру касцёла, асвечанага ў 2017 годзе, раней узгаднялася з біскупам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула