БЕЛ Ł РУС

У Лівіі разбіўся пасажырскі самалёт; загінулі 105 чалавек, выжыў 8-гадовы хлопчык

12.05.2010 / 14:49

У аэрапорце сталіцы Лівіі — Трыпалі — разбіўся самалёт. Пра гэта паведамляе ІТАР‑ТАСС са спасылкай на службу бяспекі аэрапорта. Загінулі 105 чалавек.

Паводле папярэдніх звестак, самалёт, які ляцеў з Паўднёвай Афрыкі, пацярпеў катастрофу пры заходзе на пасадку.

Паводле інфармацыі Al Jazeera, сярод загінулых — 94 пасажыры і 11 членаў экіпажу.

Паведаецца, што загінуў 61 грамадзянін Нідэрландаў. Зазначаецца, таксама пры падзенні самалёта ўдалося выжыць васьмігадоваму хлопчыку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула