Палітзняволенага Яўгена Рубашку асудзілі ў турме яшчэ да года калоніі
Палітзняволенага анархіста Яўгена Рубашку ў жодзінскай турме № 8 асудзілі паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі). Яму прызначылі яшчэ год зняволення да пяці прызначаных раней. Гэта адбылося 9 кастрычніка, паведамляе @belarus_abc.
За два гады знаходжання ў жодзінскай турме палітвязень падвяргаўся спагнанням 33 разы. Большасць з іх тычыліся адмовы рабіць ранішнюю зарадку або сон у дзённы час. У якасці пакарання 11 разоў яго змяшчалі ў штрафны ізалятар, дзе ён агулам правёў 125 дзён за два гады.
Двойчы яго пазбавілі кароткатэрміновага спаткання, астатні час ён атрымліваў вымовы, паведамляюць яго паплечнікі.