Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі на сераду з-за моцнага туману
Ён чакаецца ў многіх раёнах краіны ўначы і раніцай.
У сераду пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы слабы галалёд. Вецер паўднёвы 3—8 м/с.
Уначы мінус 3 — плюс 2 градусы, максімальная ўдзень — ад нуля да плюс 6 градусаў.