БЕЛ Ł РУС

Зімовую гісторыю пра цуды пераклалі з французскай

16.12.2025 / 16:11

Nashaniva.com

У выдавецтве «Папуры» выйшла калядная дзіцячая кніга Сібілы Дэлакруа «Снежны сон». Пераклад з французскай здзейсніла Кацярына Маціеўская, піша bellit.info.

«Снежны сон» — гэта ілюстраваная зімовая гісторыя для дзяцей ад 3 гадоў пра цуды, якія здараюцца, калі ў іх верыш.

«Напярэдадні Калядаў маленькая Люсі і яе брат Уліс сумуюць: за акном — ніводнага снежнага воблака. «Калі няма снегу, Каляды зусім не чароўныя», — уздыхае дзяўчынка.

Усё змяняецца, калі дзеці атрымліваюць пасылку з Ісландыі. Унутры — снежны шар-цацка. Перад сном Люсі доўга разглядае яго і круціць у руках. А ноччу здараецца цуд: проста ў пакоі пачынаюць кружыцца сапраўдныя сняжынкі!

Кнігу ўжо можна набыць у кнігарнях у Менску, а таксама замовіць праз маркетплэйсы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула